Сочинения по литературе и русскому языку Сочинение: Метадычныя рэкамендацыi i распрацоука урокау па тэме «Развiцце мовы у 5 класе»Notice: Undefined variable: description in /home/area7ru/literature.area7.ru/docs/index.php on line 596 Notice: Undefined variable: br in /home/area7ru/literature.area7.ru/docs/index.php on line 596 Добавлено: 2012.08.31 Просмотров: 1059 Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь Мiнскi дзяржауны педагагiчны каледж
Спецыяльнасць: «Выкладанне беларускай мовы i лiтаратуры» РЕФЕРАТ
Метадычныя рэкамендацыi i распрацоука урокау па тэме «Развiцце мовы у 5 класе» Мiнск, 2004 г. З М Е С Т: 1. Уводзiны 2. Тэарэтычная частка 2.1. Развiцце мовы 2.2. Выпрацоука уменняу, навыкау звязнай мовы 2.3. Сiстэма практыкаванняу па развiццю звязнай мовы 3. Пераказ 3.1 Вiды пераказау 3.2. Структура урока 3.3. Падрабязны пераказ 3.4. Сцiслы пераказ 3.5. Пераказы з творчым заданнем 3.6. Пераказ, ускладнены моуным заданнем 3.7. Праверка i аналiз 4. Пераклад 4.1. Вiды 4.2. Пераклад-супастауленне 4.3. Пераклад iзаляваных слоу, спалучэнняу, сказау 4.4. Пераклад тэкстау 4.5. Пераклад-пераказ 4.6. Значэнне перакладау 5. Сачыненнi 5.1. Значэнне сачыненняу 5.2. Кампаненты 5.3. Этапы работы 5.4. Вiды 5.5. Сачыненнi па карцiне 5.6. Сачыненнi на аснове асабiстых назiранняу 5.7. Сачыненнi-апавяданнi 5.8. Сачыненнi-апiсаннi 5.9. Сачыненнi-разважаннi 5.10 Сачыненнi па апорных словах 5.11 Сачыненнi па дадзеным пачатку 6. Заключэнне 7. Практычная частка 7.1. Урок развiцця мовы у 5 класе «Вучымся вiтацца»
Аб’ ект даследавання: развiцце мовы вучняу 5 класа Прадмет даследавання: урок беларускай мовы Гiпотэза: --выкарыстанне практыкаванняу па развiццi мовы дапамагае настаунiку узмацнiць цiкавасць вучняу да навучання, павысiць эфектыунасць выкладання роднай мовы, актывiзаваць твор- чую дзейнасць вучняу; --развiваць мауленчую дзейнасць навучэнцау; --стварэнне добразычлiвага настрою на уроках будзе садзейні- чаць актывізацыі творчай дзейнасці, павышэнню цікавасці да навучання і больш трывалым ведам вучняу, а значыць, і больш рэзультатыунай працы настауніка. Мэты: выявiць найбольш эфектыуныя метады падачы матэрыялу, якія можна выкарыстоуваць на уроках беларускай мовы; Задачы: --прааналiзаваць навукова-метадычную лiтаратуру па даследуемай праблеме; --уключыць у практыку найбольш удалыя практыкаваннi па развiццi мовы з вопыту педагогау-наватарау.
РАЗВІЦЦЕ МОВЫ З дапамогай мовы чалавек усведамляе, удасканальвае i развiвае свае думкi, робiць iх даступнымi для iншых. Кожнае паунацэннае успрыманне чалавека, дадзенае органамi пачуццяу, абазначаецца словам. Толькi сумеснае i адначасовае дзеянне мовы i мыслення у iх непарыунай сувязi i узаемадзейнасцi дае нам усебаковае i глыбокае веданне навакольнай рэчаiснасцi. А паколькi думка выражаецца, замацоуваецца у мове, то сiстэматычная праца па засваенню вучнямi моуных сродкау развiвае i удасканальвае мысленне школьнiкау. Значыць,настаунiк-славеснiк,кiруючыся працэсам развiцця мовы вучняу, стымулюе тым самым працэс развiцця iх мыслення. Больш таго, “развiцце мовы -- абавязковыя умовы не толькi iнтэлектуальнага, але i увогуле гарманiчнага развiцця асобы”. Мова становiцца сродкам зносiн памiж людзьмi тады, калi словы i словазлучэннi ужыты не iзалявана, а у сказе, i калi сказы аб’ яднаны у адзiнае сэнсавае i структурнае цэлае, якое дае нам уяуленне аб рэчаiснасцi. Вось чаму асаблiва важна, каб школьнiкi авалодалi разнастайнымi лагічнымі і граматычнымi сродкамi мовы для складання звязных тэкстау. Развiваць звязную мову вучняу -- значыць працаваць над усiмi яе кампаментамi: зместам, лагiчнай звязнасцю, тэматычнай закончанасцю, сэнсавай i структурнай цэласнасцю, дакладнасцю, вобразнасцю, выразнасцю, яснасцю для слухача i чытача, належным моуным афармленнем, бо усе гэтыя пытаннi вырашаюцца адначасова у працэсе перадачы думак. У працэсе развiцця мовы вучнi набываюць навыкi правiльнага карыстання усiмi моунымi сродкамi(iнтанацыйна-акцэнталагічнымі, лексічнымі, слова- утваральнымi, граматычнымi). Развiцце мовы, такiм чынам -- гэта, па сутнасцi, уся забота настаунiка-славеснiка, якую ен праводзiць спецыяльна i у сувязi з вывучэннем школьнага курса граматыкі, словаутварэння, арфагра- фii i iнш. Адна з важнейшых задач работы па развiццю мовы -- усвядомленае авалоданне моунымi сродкамi звязнага выказвання. Рашаецца яна шляхам комплекснай работы пры вывучэннi усiх раздзелау курса. Так, нельга займацца узбагачэннем слоунiкавага запасу вучняу толькi на уроках лексiкi, а удасканальваннем сiнтаксiчнай будовы – толькi на уроках сiнтаксiсу. Аднак адны разделы курса беларускай мовы з’ яуляюцца базавымi для развiцця навыкау выкарыстання пэунага моунага сродку у мове, а iншыя даюць магчымасць арганiзаваць трэнiровачную работу i далейшае удасканальванне данага навыку. На гэтым будуецца этапнасць работы па развiццю мовы,якая мае на увазе якаснае змяненне навыку на кожнай ступенi навучання. У сучаснай метадычнай лiтаратуры iснуюць 2 асноуныя напрамкi у рабоце па развiццю мовы: 1) папярэджанне i пераадоленне вымауленчых, лексічных, марфалагічных, сiнтаксiчных недакладнасцей i памылак; 2) узбагачэнне ( расшырэнне, напаўненне) слоўнiка (слоўнiкавага запасу), граматычнага ладу мовы вучняў пэўнымi сродкамi. Яны павiнны садзейнiчаць рашэнню цесна звязаных памiж сабой задач у рабоце па развiццю мовы: фармiраванню – з пункту гледжання норм беларускай мовы – правiльнай i багатай мовы вучняў. ВЫПРАЦОЎКА ЎМЕННЯЎ, НАВЫКАЎ ЗВЯЗНАЙ МОВЫ У метадычнай лiтаратуры пад звязнай мовай звычайна разумеюць: 1) працэс, дзейнасць таго, хто гаворыць, пiша; 2) прадукт, вынiк гэтай дзейнасцi (тэкст, выказванне). Работа па развiццю мовы – гэта фармiраванне ўменняў i навыкаў лагiчна будаваць звязнае выказванне, умець ствараць звязны тэкст.Таму перш за ўсе неабходна, каб вучнi атрымалi ўяўленне аб тым, якая структура тэксту, якiя сродкi сувязi асобных яго частак. На канкрэтных прыкладах неабходна паказаць, што тэкст – гэта звязнае выказванне, завершанае па свайму зместу. Сказы, якiя ўваходзяць у склад тэксту, утвараюць сэнсавае адзiнства, таму звязны тэкст заўседы можна азагаловiць. З паняццем «тэкст» цесна звязаны такiя паняццi, як «тэма» і « тыпы мовы» . Тэма – гэта тое, аб чым гаворыцца ў тэксце, асноўная думка, тое, што хацеў сказаць аўтар. Тыпы мовы – апавяданне, апiсанне, разважанне – самыя агульныя разнавiднасцi тэксту. Яны звязаны з мэтай, якую ставiць перад сабою аўтар. Знаемства вучняў з тыпамi тэксту арганiзуецца у 5 класе iндуктыўным шляхам: школьнiкам прапануецца на аснове папярэднiх назiранняў над тэкстамi розных тыпаў у комплексе з гутаркай вызначыць, у якiм тэксце аўтар расказвае пра што-небудзь, у якiм – апiсвае, а ў якiм – разважае аб нечым. Пасля гэтага вучнi падводзяцца да першаснага абагульнення назiранняў у працэсе адказаў на пытаннi: змест якога тэксту складаюць пэўныя падзеi, якога – прыметы чагосьцi, а якога – думкi i iх доказ. Затым настаўнiк раскрывае сутнасць паняцця «тып тэксту». Пры замацаваннi вучнi аналiзуюць тэкст i адносяць яго да пэўнага тыпу, пераказваюць прапанаваныя тэксты з захаваннем асаблiвасцей тыпу маўлення, складаюць уласныя тэксты пэўных тыпаў. У залежнасцi ад мэты i задумы аўтара выбiраецца спецыфiчнае рашэнне таго цi iншага паведамлення. Калi ствараецца апавяданне, то адпаведна мэце адбiраюцца сродкi стварэння менавiта данага тыпу мовы: для апiсання есць свае сродкi, якiя адрознiваюцца ад тых, што выкарыстоўваюцца пры стварэннi апавядання цi разважання. Гэта значыць, што вучням неабходна прывiваць уменне ствараць тэкст у адпаведнасцi з мэтай. СІСТЭМА ПРАКТЫКАВАННЯЎ ПА РАЗВІЦЦЮ ЗВЯЗНАЙ МОВЫ З дапамогай практыкаванняў, якiя прымяняюцца ў рабоце па развiццю звязнай мовы, вучнi авалодваюць навыкамi стварэння тэксту. Гэтым тлумачыцца асаблiвасць данных практыкаванняў: яны, як правiла, будуюцца на дыдактычным матэрыяле, якi ўяўляе сабой звязны тэкст. Акрамя таго, змяшчаюць заданнi, якiя апiраюцца на абагульненыя прадпiсаннi дзеянняў цi абагульненыя веды. Заданнi ў такiх практыкаваннях звязаны з работай над тэкстам – гатовым цi ствараемым. У залежнасцi ад гэтага вылучаюцца пяць груп практыкаванняў: 1. Практыкаваннi аналiтычнага характару па гатоваму тэксту садзейнiчаюць выпрацоўцы навыкаў аналiзу тэксту пры дапамозе наступных заданняў: вызначце (знайдзiце) асноўную думку выказвання, сфармуляваную аўтарам: частку, у якой даецца пэўнае апiсанне i г.д.: прасачыце залежнасць ужывання пэўных моўных сродкаў ад мэты выказвання i г.д. Выкарыстоўваецца і метад параўнання, напрыклад, у такiх заданнях: супастаўце водзыў аб фiльме i рэцэнзii на яго: адзначце агульнае ў даных тэкстах i iх адрозненнi (параўноўваюцца тэксты на адну тэму, але розныя па задуме, жанру, стылю, кампазiцыi i г.д.). 2. Практыкаваннi аналiтыка-моўнага характару па гатоваму тэксту накiраваны на ўзнаўленне асобных элементау тэксту. Яны прадугледжваюць, такiм чынам, выпрацоўку навыкаў аналiзу, абстрагавання, аб |