Notice: Undefined variable: stop in /home/area7ru/literature.area7.ru/docs/index.php on line 222
Сочинение: Симеон Полоцкий и его культурно-просветительская деятельность
Notice: Undefined variable: revisit in /home/area7ru/literature.area7.ru/docs/index.php on line 548

   ТОП 20 статей сайта

 • Сочинения по литературе
 • Филология - рефераты
 • Преподавание литературы
 • Преподавание русского языка

Вы просматриваете сокращённую версию работы.
Чтобы просмотреть материал полностью, нажмите:

 НАЙТИ НА САЙТЕ:


   Рекомендуем посетить






























































Сочинения по литературе и русскому языку

Сочинение: Симеон Полоцкий и его культурно-просветительская деятельность


Notice: Undefined variable: description in /home/area7ru/literature.area7.ru/docs/index.php on line 596

Notice: Undefined variable: br in /home/area7ru/literature.area7.ru/docs/index.php on line 596
Добавлено: 2023.12.11
Просмотров: 13

1.) Уводзiны.

2.) Жыццёвы шлях Сiмяона Полацкага.

3.) Заключэнне.

4.) Спiсак лiтаратуры.




Уводзiны.

Споунiлася больш за 300 гадоу, як памёр выдатны беларускi i рускi пiсьменiк, фiлосаф, асветнiк, педагог, тэолаг, грамадскi i царкоуны дзеяч Самуiл Гаурылавiч Пятроускi-Сiтнiяновiч (1629г.,Полацк – 25 жнiуня 1680г.,Масква)

С. Полацкі – першы рускі i беларускi прафесійны паэт... Ён жа – першы рускі прафесійны драматург... Ён – выхавацель царскіх дзяцей... І ля вытокаў Славяна-грэка-лацінскай Акадэміі стаяў ніхто іншы, а Полацкі. Менавіта Полацкі распрацаваў праект першай вышэйшай навучальнай установы Расіі. Да ўсяго арганізаваў у Маскве першую свецкую друкарню, якая атрымала права выдаваць кнігі без спецыяльнага дазволу патрыярха. Прыклады можна доўжыць...

Але той жа Полацкі, які лічыўся сваім чалавекам у Маскве, калі адчуў, што сілы назаўсёды пакідаюць яго, паспяшаўся скласці духоўны тэстамент. Рупіўся не толькі таму, паколькі тым часам існавала падобная завядзёнка. Непакоіўся, каб выканаўшы апошнюю волю, аказаць паслугу Радзіме, любай сэрцу Беларусі. А паколькі меў немалы дастатак (маёмасць ацэньвалася ў шэсцьсот рублёў золатам і семсот срэбрам), парупіўся значныя сумы перавесці Куцеінскаму, Віцебскаму, Менскаму, Дзісненскаму, Міёрскаму, Святадухаўскаму ў Вільні манастырам... І, вядома ж, не забыўся пра Полацкі манастыр. Ды і як забыцца мог, калі Полацк – яго радзіма. Дарэчы, і сапраўднае прозвішча яго зусім не Полацкі. А імя не Сімяон, а Самуіл. Самуіл, сын Полацка.

Жыццёвы шлях Сiмяона Полацкага.

Імя, дадзенае Полацкаму пры нараджэнні, стала вядома даследчыкам толькі ў пачатку нашага стагоддзя. А вось наконт імя па бацьку па-ранейшаму меркаванні разыходзяцца. І, як ні дзіўна, пэўную блытаніну тут унёс сам Полацкі. Доўгі час называлі Емяльянавічам. З лёгкай рукі аднаго з першых даследчыкаў яго жыцця і дзейнасці І. Татарскага. А той, у сваю чаргу, “ішоў” ад чалабітнай, накіраванай некалі Полацкім цару Аляксею Міхайлавічу: “Выехал на твое великого государя имя из Литовския земли брат мой единоутробный Иоанн Емеяльянов сын”. А калі родны брат Емяльянавіч, дык, лагічна, такое імя па бацьку меў і сам Полацкі. Але ж адшуканы і матэрыялы, у якіх ён называе сябе Гаўрылавічам. Магчыма, бацька меў два імені? Урэшце рэшт цяпер пішуць Самуіл Гаўрылавіч...

Не ўсё проста і з сапраўдным прозвішчам Полацкага. Яно двайное – Пятроўскі-Сітняновіч. Праўда, сустракаецца і варыянт Сітніяновіч. Другое прозвішча бацькава, першае – айчыма, які выхоўваў Самуіла з маленства.

Нарэшце, пра час нараджэння Полацкага. Ёсць меркаванні, што ён з’явіўся на свет у снежні. Толькі якога года? Пагадзіліся на снежні 1629-га. Тут сапраўды дапамог ужо сам Полацкі. У адным з яго вершаў ёсць развагі, як у 1656 годзе ён пастрыгся ў манахі:

Бых же аз инок в четвертой седмицы

Лет моих, токмо кроме единицы.

“Седмица” – сумнення не выклікае – сем. А далей дастаткова зусім простага матэматычнага падліку. Сем множыцца на чатыры, адымаецца адзінка і атрымліваецца 27 гадоў – узрост, калі Полацкі і стаў манахам. А паколькі, яшчэ раз нагадаем, адбылося гэта ў 1656 годзе, дык лёгка атрымаць і год нараджэння.

Бацька Самуіла належаў да заможных палачан, не беднымі з’яўляліся і Пятроўскія. Хутчэй за ўсё адносіліся да купецкага саслоўя. Як, дарэчы, і Скарыны, чый род даў знакамітага першадрукара. Верагоднасць гэтага пацвярджае і “Полацкая рэвізія 1552 года”. Паводле яе, Пятроўскія жылі непадалёку ад Скарынаў. Меркаваць так можна па распісанай абароне высокага замка ў згаданай “Рэвізіі”. На выпадак нападу ворагаў кожная сям’я мела свой участак сцяны, гэта значыць, гародню. Цытую: “Подле тое вежи две городни мещански – з великого посаду. Затем городня Тяпинских. Затем городня Митковичей. Затем пять городен игумены Полоцкого. Затем городня мещан Петровских”. Напрошваецца толькі ўдакладненне. “З великого посаду” – маецца на ўвазе сям’я Скарынаў, якія і жылі ў самім пасадзе. А Пятроўскія знаходзіліся з імі ў годным суседстве.

Дробязь, але істотная. Відочна, з самага маленства Самуіл знаходзіўся ў асяроддзі, якое ведала сабе цану, а таму імкнулася даць дзецям належную адукацыю. Хутчэй за ўсё хлопчык спачатку вучыўся ў так званай брацкай школе Богаяўленскага манастыра. А затым яго шлях пралёг на Украіну, у вядомую Кіева-Магілянскую калегію. Гэтая навучальная ўстанова карысталася вялікім аўтарытэтам у праваслаўных і ў ёй давалі ўсебаковую падрыхтоўку. У калегіі існавала прадуманая, зладжаная сістэма адукацыі. У ёй было восем класаў, што дзяліліся на малодшае аддзяленне з чатырох класаў і адпаведна сярэдняе і старэйшае па два класы. Навучанне працягвалася ад дванаццаці да чатырнаццаці гадоў. А выбару прадметаў і сёння, бадай, можна пазайздросціць!

Чаго толькі не выкладалі! Славянскую, грэчаскую, лацінскую, польскую мовы, рыторыку, граматыку, філасофію, арыфметыку, геаметрыю, астраномію, багаслоўе. А яшчэ музыку, а яшчэ піітыку. А прасцей кажучы – вучылі пісаць вершы. Навучэнцы мелі не аднолькавы статус. У малодшых і сярэдніх аддзяленнях яны называліся спудэямі, а ў старэйшых ператвараліся ў студэнтаў. Адпаведна дыдаскаламі і прафесарамі былі выкладчыкі.

Не сказаць, каб у калегіі панавала муштра, але што патрабаванні прад’яўляліся суровыя і строгія – несумненна. Даводзілася шмат зубрыць розныя богаслужэбныя тэксты, завучваць доўгія малітвы. Але ж прадстаўлялася і мажлівасць дасканала авалодаць рознымі мовамі. А яшчэ Самуіл, як і іншыя, далучаўся да сакрэтаў паэзіі. Яго аднолькава цікавіла і тэхніка вершаскладання, і паэзія як творчы працэс. Яшчэ ў 1648 годзе Самуіл зрабіў адзін з першых сваіх канспектаў па тэорыі яе, які, дарэчы, захаваўся. На гэты час прыпадае і першы вядомы цыкл Самуіла “Акафіст прасвятой Багародзіцы”. Праўда, у творы яшчэ не адчуваецца аўтарскай самастойнасці, гэта звычайнае рыфмаванне пэўных царкоўных выразаў. Не больш самастойнасці і ў цыкле “Канон”, таксама напісаным ў 1648 годзе.

У калегіі Самуіл, як прызнаваўся ён у прадмове да сваёй кнігі “Рыфмалагіён”, правёў “две седмицы”. Значыць, навучанне працягвалася 14 гадоў і закончылася ў 1651 ці 1652 годзе. На той час малады дыдаскал (а такую прафесію ён і атрымаў) меў прыкладна 22 гады. Самуіл вырашыў працягваць вучобу на філасофскім факультэце Віленскай акадэміі. У няблізкую Вільню яго падштурхнула жаданне “пресладостные и душеполезные цветы услаждения душеживительного вкусить”. Менавіта так ён тлумачыць матывіроўку гэтага ў прадмове да яшчэ адной сваёй кнігі – “Вертаград мнагацветны”.

А паколькі выбар зрабіў свядома, то і працаваў (менавіта працаваў!) настойліва і апантана. Аб шырыні яго тагачасных інтарэсаў даюць уяўленне ўжо назвы асобных канспектаў, што захоўваюцца цяпер у Архіве старажытных актаў у Маскве – “Палемічнае багаслоўе”, “Разважанні Фамы Аквінскага”, “Багаслоўскія разважанні” і іншыя.

На думку некаторых даследчыкау у вiленскi перыяд Сiмяон Полацкi уступiу ва унiяцкi ордэн Васiля Вялiкага i стау базыльянiнам. Унiяцтва у той час замацавалася на Беларусi, яго прыхiльнiкi па-свойму iмкнулiся пераадолець рэлiгiйны раскол беларусау на праваслауеых i католiкау, карысталiся беларускай мовай. Як высокаадукаваны настаунiк i пiсьменнiк, Сiмяон Полацкi аднолькава добра ведау славянскую i заходнееурапейскую культуры i iмкнууся да iх сiнтазу. Але паэт нiколi не адмауляуся ад праваслаунага хрышчэння, i “базыльянства” не перашкодзiла яму быць лаяльным дзеячам праваслаунай рускай царквы у Маскве.

Несумненна, вучобу закончыў бы паспяхова, калі б не тагачасныя палітычныя падзеі. У 1654 годзе, як вядома, пачалася вайна Расіі супраць Рэчы Паспалітай. Маскоўскае войска імкліва прасоўвалася наперад, заваёўваючы горад за горадам. Хутка маскоўцы апынуліся ля сцен Вільні. На другі ж дзень пасля заняцця яе Самуіл пакінуў горад і вярнуўся ў родны Полацк, дзе застаўся без пэўнага занятку. На шчасце, хутка ігуменам Богаяўленскага манастыра стаў добра вядомы і знаёмы яму па Кіева-Магілянскай калегіі Ігнацій Іяўлевіч. Колішні прафесар вольных мастацтваў і ў новай ролі адчуваў сябэ ўпэўнена. Настойліва шукаў аднадумцаў, якім мог бы дазволіць выкладаць у брацкай школе. Неяк, калі праходзіла вялікоднае богаслужэнне, ён заўважыў у натоўпе свайго былога вучня. Пасля службы разгаварыліся. Тут і высветлілася, што становішча ў Самуіла незайздроснае. Выслухаўшы яго ўважліва, Іяўлевіч нечакана прапанаваў:

– А як глядзіш наконт таго, каб стаць манахам?

– Манахам? – перапытаў здзіўлены Самуіл. Яго такая прапанова збянтэжыла. Нават не мог сабрацца з думкамі.

Іяўлевіч, разумеючы стан юнака, не спяшаўся атрымаць канчатковы адказ. Даў мажлівасць колькі дзён падумаць. На развітанне дадаў:

– Сам вырашай, настойваць не буду. Адно скажу: не пашкадуеш!

Можна толькі здагадацца, што было ў Самуіла на душы ў тыя, такія няпростыя для яго, дні. Безумоўна, прапанова адкрывала немалую перспектыву. Іяўлевіч прама сказаў, што калі стане манахам, зможа працаваць выкладчыкам у брацкай Богаяўленскай школ
Notice: Undefined variable: print in /home/area7ru/literature.area7.ru/docs/index.php on line 599

Notice: Undefined offset: 1 in /home/area7ru/area7.ru/docs/linkmanager/links.php on line 21